АПК Глыбоцкага района. Па кожнай пазіцыі дасягнуты прырост

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У рэйтынгавай табліцы “Вынікі работы ў жывёлагадоўлі за студзень-кастрычнік 2020 года”, змешчанай у “Сельскай газеце”, адлюстраваны асноўныя паказчыкі развіцця галіны ва ўсіх раёнах рэспублікі. І хоць Глыбоцкі раён займае ў гэтай табліцы толькі 90-ы радок, па кожнай пазіцыі дасягнуты прырост у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.

Самую вялікую прыбаўку жывёлаводы Глыбоччыны атрымалі на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы: сярэднесутачныя прывагі за студзень-кастрычнік у параўнанні з адпаведным перыядам
2019 года павялічыліся на 143 грамы. Гэта лепшы паказчык у рэспубліцы.

Дадамо, сярэдні надой малака ад каровы сёлета ў параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2019 года вырас на 57 кілаграмаў, вытворчасць малака ў раёне павялічылася на 102 %, а жывёлы і птушкі – на 129,9 %. На вырошчванні і адкорме свіней таксама назіраецца дынаміка росту: сярэднесутачныя прывагі за студзень-кастрычнік прыраслі на 68 грамаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru