Сёлета ў кастрычніку распачаўся капітальны рамонт жылога дома па вуліцы Леніна, 138. Кошт работ – каля 700 тысяч рублёў. Гэта сродкі, выдзеленыя з раённага бюджэту, і грошы, якія адлічваюць на гэтыя мэты самі жыльцы.
На аб’екце працуюць работнікі генпадраднай арганізацыі ААТ “Трэст Белсантэхмантаж №1” філіяла Наваполацкага мантажнага ўпраўлення, сантэхнічная і будаўнічая брыгады УП ЖКГ пад кіраўніцтвам прараба Віктара Шышко, а таксама спецыялісты прыватнага прадпрыемства “Аута”.
Наваполацкія спецыялісты робяць капрамонт інжынерных камунікацый: мяняюць водаправодныя сеткі, сістэмы каналізацыі і ацяплення. Уцяпляюць фасады і рамантуюць балконы работнікі ПП “Аута”. На земляных работах па выпуску камунікацый і ўцяпленні вентыляцыйных шахт заняты работнікі УП ЖКГ, якія затым прыступяць да рамонту даху. Згодна праекта, дахавае пакрыццё будзе на 50% заменена мяккімі рулоннымі матэрыяламі. УП ЖКГ плануе асвоіць на аб’екце 67 тысяч рублёў.