З 1 снежня 2020 года будзе зроблены пераразлік усіх пенсій: па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, у выпадку страты кармільца.

У адпаведнасці з Указам № 409, працоўныя пенсіі павялічуцца на 5,4% — з 458 рублёў 25 капеек у лістападзе да 483 рублёў у снежні. Памер павялічанай пенсіі ў выніку пераразліку ў кожнага пенсіянера будзе свой, бо ён залежыць ад стажу, заработнай платы да выхада на пенсію, а таксама ад даплат да асноўнай пенсіі. Сёлета гэта ўжо другі пераразлік працоўных пенсій, першы быў зроблены ў ліпені. Сярэдні памер пенсій па ўзросце з улікам надбавак у снежні складзе 499 рублёў 70 капеек. На гэтыя выплаты з бюджэту будуць выдзелены 64 мільёны 700 тосяч рублёў