Андрэй Эдуардавіч родам з вёскі Пад’ельцы Міёрскага раёна. Скончыў СШ№3 у Міёрах, затым – Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж па спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік і кантроль”. У 2002-2009 гадах вучыўся ў Сучаснай гуманітарнай акадэміі г. Масквы, атрымаў спецыяльнасць эканаміста. З 2016 па 2017 год праходзіў перападрыхтоўку ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі па спецыяльнасці “паштовая сувязь”.
Працоўны шлях Андрэя Эдуардавіча пачынаўся з пасады бухгалтара ў сельскагаспадарчым кааператыве “Чарэсы”. У сістэме паштовай сувязі ён з 2006 года. Напачатку быў аператарам сувязі, эканамістам у Міёрскім раённым вузле паштовай сувязі (РВС), у маі 2011 года ўзначаліў гэтае прадпрыемства. З 5 кастрычніка 2020 года Андрэй Масло прызначаны начальнікам Глыбоцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі РУП “Белпошта”.