Мадэрнізацыя патрабуе значных фінансавых укладанняў і праводзіцца за кошт сродкаў РУП “Белтэлекам”. Адначасова ідзе замена абсталявання нумарной ёмістасці сеткі.

Гэтыя работы непасрэдна звязаны з заменай тэлефонных нумароў, што стварае пэўныя складанасці для жыхароў Глыбоччыны, якія не могуць дазваніцца да патрэбных ім абанентаў. У выніку правядзення мадэрнізацыі палепшыцца якасць і пашырыцца спектр аказваемых насельніцтву паслуг. Згаданыя работы запланаваны да 2030 года.