З 1 студзеня 2021 года з улікам запланаванага росту базавай стаўкі ў сярэднім на 9% павялічыцца заработная плата работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання.
У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства працы ад 30 кастрычніка 2020 года №101, памер новай стымулюючай выплаты – за спецыфіку работы — работнікам бюджэтных арганізацый, занятых у сферы сацыяльнага абслугоўвання, складзе ад 8 да 12%. У рублёвым выражэнні рост заробкаў складзе прыкладна 35-130 рублёў. Атрымаюць надбаўку ў асноўным тыя, хто працуе ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання і дамах-інтэрнатах. Памер выплат “за асаблівасці прафесійнай дзейнасці” сацыяльным работнікам і сядзелкам не мяняецца і застаецца на ўзроўні 10% ад аклада работнікаў.