У лістападзе гэтага года дырэктарам філіяла “Глыбоцкі хлебазавод” ААТ “Віцебскхлебпрам” прызначаны Валерый Аляксандравіч Гіро.
Ён нарадзіўся ў вёсцы Камено Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Скончыў Каменскую СШ. У Беларускім дзяржаўным аграрна-эканамічным універсітэце вывучыўся на інжынера. Тры гады служыў на Балтыйскім флоце.
Яго працоўная біяграфія пачыналася ў саўгасе “Вітунічы” Докшыцкага раёна, куды выпускнік ВНУ прыехаў па размеркаванні. Затым быў дырэктарам ААТ “Глыбоцкі аграсервіс”. Каля пяці гадоў узначальваў вытворчы ўчастак Глыбоцкай птушкафабрыкі, якая ўваходзіла ў інтэграцыйную структуру. У 2018 годзе змяніў профіль дзейнасці: працаваў старшым майстрам ачышчальных збудаванняў, затым – галоўным інжынерам, пасля – намеснікам дырэктара па арганізацыйна-тэхнічных пытаннях філіяла “Докшыцыводаканал”. Жанаты. Мае дарослую дачку.