«Канікулы – самы час для падарожжаў», — лічаць вучні Мярэцкаўскай БШ Глыбоцкага раёна

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

3 лістапада вучні 2-6 класаў Мярэцкаўскай БШ разам з настаўніцай нямецкай мовы  Надзеяй Галуза  пабывалі на экскурсіі ў Полацку і Наваполацку.

Першым пунктам  прыпынку ў Полацку быў  прыродна-экалагічны музей. Дзеці ўбачылі там чучалы птушак, звяроў і рыб, даведаліся ад экскурсавода пра рэдкую прафесію таксідэрміста, чалавека, які вырабляе іх для музейных экспазіцый, выкарыстоўваючы загінуўшыя віды.

Затым школьнікі  адправіліся ў Цэнтр бяспекі, створаны на базе Наваполацкага гараддзела МНС. Карыстаючыся ведамі і схемай дзеянняў у надзвычайных сітуацыях, хлопчыкі і дзяўчынкі выходзілі з цёмнага, задымленага памяшкання лабірынтнай канструкцыі, вучыліся, як правільна і бяспечна  для прыроды распальваць кастры ў лесе, тушыць пажар, ратаваць пацярпелых пад час стыхійных бедстваў.

Акрамя гэтага на канікулах вучні Мярэцкаўскай школы пабывалі на заводзе “Белмастацкераміка” ў Радашковічах і пазабаўляліся  ў батутным цэнтры ў Мінску.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru