Размясціўся ён у будынку былога магазіна Падсвільскага вінзавода ў самым цэнтры гарпасёлка.
У асартыментным пераліку каля 150 відаў каўбасных і мясных вырабаў, якія выпускае УП “Глыбоцкі мясакамбінат”. Нацэнка на ўсю прадукцыю — мінімальная. Акрамя мясных, падсвільчане могуць тут купіць таксама хлеба-булачныя вырабы, пірожныя, торты Глыбоцкага хлебазавода, розныя напіткі.



Падчас адкрыцця новай гандлёвай кропкі, на якім прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама Алена Баравік і вядучы таваравед УП “Глыбоцкі мясакамбінат” Наталля Макаранка, усе жадаючыя маглі стаць дэгустатарамі каўбаснай прадукцыі. Магазін “Снедь” працуе ў рабочыя дні з 9.00 да 19.00, у суботу — з 9.00 да 16.00, у нядзелю — з 9 да 15 гадзін. Абслугоўваюць пакупнікоў прадаўцы Людміла Коўзан і Галіна Стэльмах.







2.9200
3.3900
3.7400 
