30 кастрычніка прайшоў адкрыты чэмпіянат па спартыўным арыентаванні сярод навучэнцаў школ. Яго арганізавалі і правялі кіраўнікі гурткоў і клубаў профільнага накірунку Віцебскага раёна. Запрашэнне да ўдзелу ў ім атрымалі і юныя турысты Глыбоччыны.
— Удзел у спаборніцтве прымалі 28 каманд. Пры падвядзенні вынікаў у камандным заліку наша каманда ў складзе 16 чалавек заваявала сёмае месца. У асабістым заліку ва ўзроставай катэгорыі М12 у тройку лідараў трапіў вучань СШ №1 Данііл Стручкоў, які атрымаў Дыплом III ступені, гаворыць настаўніца Карабоўскай СШ Аксана Завадская. — Пасля спаборніцтваў мы адправіліся на экскурсію ў Цэнтр бяспекі, які працуе пры абласным аддзеле МНС. Дзеці пабывалі ў ролі выратавальнікаў, паказалі, як бы яны дапагалі пацярпеламу на льдзіне, што адарвалася ад берага, аказвалі першую медыцанскую дапамогу, выклікалі экстраную службу. Затым яны сфатаграфаваліся на памяць і падзяліліся незабыўнымі ўражаннямі.