Рэспубліканскі конкурс “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея” праводзіцца ў тры этапы і разлічаны для школьнікаў, якія могуць прадстаўляць індывідуальныя і калектыўныя работы ў намінацыях “Повязь часоў” і “Крыніцы духоўнасці”.
— У раённым этапе конкурсу прынялі ўдзел вучні Псуеўскай і Шунеўскай БШ, Празароцкай, Залескай, Удзелаўскай, Падсвільскай, Азярэцкай і СШ №1 горада, якія прадставілі 9 работ у дзвюх узроставых катэгорыях да і пасля 14 гадоў. Пераможцамі раённага этапу ў намінацыі “Повязь часоў” сталі творчы калектыў Псуеўскай БШ (1 месца), Мікіта Грыцкевіч з СШ №1 (1 месца), Дар’я Аўласёнак і Кацярына Фядзьковіч (Празароцкая СШ, 2 месца). У намінацыі “Крыніцы духоўнасці” пераможцамі прызнаны індывідуальныя работы Паўла Катовіча з Залескай СШ і Паліны Рудак з Падсвільскай СШ (1 месца), Дар’і Апяцёнак і Дар’і Лаўрыновіч з Удзелаўскай СШ, вучаніцы СШ№1 Анастасіі Шаурка (2 месца), Анастасія Галубёнак з Шунеўскай БШ і Павел Шынкевіч з Азярэцкай СШ (3 месца). Лепшыя работы былі адпраўлены на абласны этап конкурсу, вынікі якога ўжо падведзены.
— У намінацыі “Крыніцы духоўнасці” 1 месца заваявала Паліна Рудак. Дыпломамі II ступені ў намінацыі “Повязь часоў” адзначаны работы Дар’і Аўласёнак і Кацярыны Фядзьковіч, Паўла Катовіча, III ступені – калектыўная работа вучняў Псуеўскай БШ. Работы названых аўтараў і вучнёўскага калектыву, пераможцаў абласнога этапу конкурсу, будуць прадстаўляць Глыбоччыну на рэспубліканскім этапе, — сказала дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Зоя Касцюкевіч.