Выратавальнікі рэкламуюць спадчыну Глыбоччыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

– Акцыя «Моладзь – за бяспеку!» працягвае крочыць па вобласці. Актывісты маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных сумесна з работнікамі МНС наведваюць пажылых грамадзян і аказваюць ім дапамогу. У гэтым годзе арганізатары акцыі пайшлі далей і папрасілі сваіх падшэфных падзяліцца сакрэтамі прыгатавання страў беларускай кухні, «прыправіўшы» іх сакрэтамі бяспекі, – расказвае інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Глыбоцкага РАНС Міхаіл Крывёнак.

Свой відэапраект выратавальнікі назвалі «Бабуліны рэцэпты». На сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ужо можна ўбачыць, як героі відэаролікаў, бабулі і ўнукі з розных раёнаў Віцебшчыны, гатуюць  нацыянальныя стравы беларусаў, захоўваючы правілы бяспекі (https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/324086/). А глыбоцкія інспектары раённага аддзела МНС вырашылі ўсім паказаць, як  ствараецца наш знакаміты «Масляны баран», унесены  ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Па сюжэце “бабуля” Марына Іванаўна Хрол з вёскі Мацюкова (носьбіт  тэхналогіі прыгатавання гэтай традыцыйнай  стравы) і “ўнук” Ілья Жук, юны выратавальнік з Глыбокага, гатуюць баранчыка. І хаця страва велікодная,  Бабуля вырашыла пачаставаць сямейным “Масляным баранчыкам” Унучка з нагоды яго дня нараджэння, бо вельмі ён любіць паласавацца лустай чорнага хлеба з маслам.   

 Пакуль Марына Іванаўна “выводзіць” сметанковым маслам жывёлінку з залацістымі завіткамі, тлумачыць усе тонкасці яе прыгатавання і расказвае пра сямейныя традыцыі, Ілья ўважліва сочыць, каб “бабуля “не парушала правілы бяспекі.

– Нельга мокрымі рукамі электрапрыборы ўключаць, – “робіць заўвагу” ёй юны выратавальнік і прапануе паглядзець адпаведную серыю з мультфільма “Чароўная кніга”, які сам перагледзеў ад пачатку і да канца.

 Нарэшце “Масляны баранчык” гатовы – і ніводнае правіла пажарнай бяспекі не парушана!  Над ролікам слаўна папрацавалі і акцёры, Марына Іванаўна Хрол, Ілья Жук, і відэааператар Міхаіл Крывёнак.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru