Categories: ОБЩЕСТВО

Урачыстасць, прысвечаная прафесійнаму святу настаўнікаў, прайшла ў гарадскім Доме культуры 1 кастрычніка

Настаўнікаў раёна віншавалі намеснік старшныі ра  йвыканкама Таццяна Тарасевіч, начальнік раённага аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Гаўрылава, старшыня раённага прафсаюзнага камітэта   работнікаў адукацыі і навукі  Наталля Вайцюль, юныя выхаванцы Цэнтра дзяцей і моладзі, у тым ліку ўзорны тэатр і мод “Аліса” пад кіраўніцтвам Аксаны Шпакавай, творчыя вучнёўскія калектывы гарадскіх школ. Свае музычныя і паэтычныя  таленты была магчымасць праявіць і педагогам школ Глыбоччыны.

Лепшыя настаўнікі  горада і раёна былі ўзнагароджаны Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,  ганаровымі граматамі  раённага выканаўчага камітэта і раённага савета дэпутатаў, граматамі аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама. Актывістам прафсаюзнага руху Наталля Вайцюль уручыла Падзякі Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі  і навукі (ЦК БПСРНіА), галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама і Віцебскага абласнога камітэта БПСРНіА, Ганаровыя граматы раённага камітэта БПСРНіА. На мерапрыемстве таксама ўшаноўвалі маладых спецыялістаў і давалі ім наказ на будучыню.

Больш падрабязна пра ўрачыстасць чытайце ў бліжэйшых нумарах “Весніка Глыбоччыны”.

Share
Published by
Галина Сутула
Tags: Глубокский ГДК Глубокский РИК День учителя