Настаўнікаў раёна віншавалі намеснік старшныі ра йвыканкама Таццяна Тарасевіч, начальнік раённага аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Гаўрылава, старшыня раённага прафсаюзнага камітэта работнікаў адукацыі і навукі Наталля Вайцюль, юныя выхаванцы Цэнтра дзяцей і моладзі, у тым ліку ўзорны тэатр і мод “Аліса” пад кіраўніцтвам Аксаны Шпакавай, творчыя вучнёўскія калектывы гарадскіх школ. Свае музычныя і паэтычныя таленты была магчымасць праявіць і педагогам школ Глыбоччыны.
Лепшыя настаўнікі горада і раёна былі ўзнагароджаны Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта і раённага савета дэпутатаў, граматамі аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама. Актывістам прафсаюзнага руху Наталля Вайцюль уручыла Падзякі Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (ЦК БПСРНіА), галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама і Віцебскага абласнога камітэта БПСРНіА, Ганаровыя граматы раённага камітэта БПСРНіА. На мерапрыемстве таксама ўшаноўвалі маладых спецыялістаў і давалі ім наказ на будучыню.
Больш падрабязна пра ўрачыстасць чытайце ў бліжэйшых нумарах “Весніка Глыбоччыны”.