Павіншаваць маналітаўцаў з прыгожай юбілейнай датай прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Карніловіч, старшыня раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Міхаіл Чарапкоўскі, старшыня раённага савета ветэранаў, актыўны ўдзельнік народнага хору “Маналіт”, аўтар вершаў і гумарэсак Уладзімір Развадоўскі і прыхільнікі творчасці маналітаўцаў.
У той дзень віноўнікі ўрачыстасці атрымлівалі граматы, падзякі, кветкі, словы віншаванняў, музычныя падарункі. У канцэртнай праграме выступілі мастацкі кіраўнік народнага хору “Маналіт” Тамара Калантай, салісты Тадэвуш Бельскі і Мечыслаў Раманчук, Леаніла Сабыніч, Святлана Баброўская і Святлана Малей, Браніслаў Грамакоўскі, вакальныя мужчынская і жаночая групы “маналітаўцаў”.
Пра святочную падзею чытайце ў бліжэйшых нумарах “Весніка Глыбоччыны”.