За мінулы месяц завершаны бягучы рамонт сістэмы падачы кіслароду ў інфекцыйнае аддзяленне Глыбоцкай райбальніцы, на які са сродкаў раённага бюджэту было выдзелена 45 тысяч рублёў. Цяпер тут гатовы да работы 16 кропак кіслароднай даступнасці.
– На 14 верасня ў інфекцыйным аддзяленні райбальніцы знаходзіліся тры пацыенты з пнеўманіямі і чатыры – з пацверджаным дыягазам “covid-19”. Трое з іх – жыхары суседніх раёнаў і адзін пацыент з Глыбоцкага. Сярод хворых – тры мужчыны ўзростам 40, 59 і 68 гадоў і адна 61-гадовая жанчына. Стан здароўя ўсіх пацыентаў здавальняючы, ніхто з іх у кіслароднай падачы не мае патрэбы – гаворыць галоўны ўрач УАЗ “Глыбоцкая ЦРБ” Вячаслаў Сабыніч. – Пра другую хвалю захворваемасці ў раёне мы не гаворым, сітуацыя пакуль стабільная і падкантрольная, тым не менш, трэба быць гатовымі да ўсяго. Каб засцерагчыся ад небяспечнай інфекцыі, прашу ўсіх жыхароў Глыбоччыны карыстацца маскамі і захоўваць сацыяльную дыстанцую ў шматлюдных месцах.