Удзел у гэтай рэспубліканскай акцыі прыняла раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (РА БТЧК).
– А дапамаглі мне ў гэтым ураджэнка Глыбоччыны, індывідуальны прадпрымальнік Алена Сапель і актывісты-валанцёры – настаўніца раённай гімназіі Лідзія Раманчук са сваімі дзевяцікласнікамі. У рамках праекта “Роўны дапамагае роўнаму”, у якім яны ўдзельнічаюць не першы год, гімназісты збіралі неабходныя для школы канцылярскія тавары дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Рукзачкі, якія прадставіла Алена, з канцылярскімі наборамі мы ўручылі першакласніцы Анечцы Палянінай і вучням 3 класа, Максіму і Маргарыце Доўгім. Шчыры дзякуй і дарослым, і дзецям, у сэрцах якіх жыве дабрыня і спагада, – сказала старшыня РА БТЧК Ірына Кучарава.