З 1 верасня падоўжаны маршрут гарадскога аўтобуса №5. Цяпер канечны прыпынак “пяцёркі” не магазін «Лімончык», а “тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” за кальцавой дарогай.
Просьба грамадзян, адрасаваная старшыні Глыбоцкага райвыканкама Аляксандру Шубскаму аб падоўжанні рэйса гарадскога аўтобуса №5, была пачутая ім і прынятая да работы. З 1 верасня “пяцёрка” прыходзіць і адпраўляецца ад ТЦСАН пяць разоў у дзень: у 7.08, 8.08 (да аўтастанцыі), 12,02, 13.00 (да аўтастанцыі), 17.05.
У першы дзень работы на згаданым маршруце працаваў Віктар Арлоўскі, які выказаўся “за” адкрыццё новых маршрутаў і іх падоўжанне, бо ў выйгрышы застаюцца і пасажыры, якія эканомяць час і сілы, і аўтапарк, які атрымае большую аплату за праезд.
Больш падрабязны матэрыял чытайце ў № 71 газеты “Веснік Глыбоччыны” за 2 верасня.