“Планета ў мініяцюры” – так называюць дэндралагічны сад Глыбоцкага доследнага лясгаса, адну са славутасцяў прыроды нашага краю.
Усяго два з паловай кіламетры ў накірунку Полацка: і заміж шумнай цэнтральнай гарадской плошчы – цудоўны востраў спакою і прыгажосці, любімае месца адпачынку нашых жыхароў.
Наўкол дрэвы, дрэўцы, кусты і кусцікі з дзіўнымі лістамі, яркай квеценню. Ля кожнага зялёнага незнаёмца – таблічкі-назвы, каб па “імені” прывітаць гасцей з самых розных куточкаў зямлі. Гэта “планета ў мініяцюры” – справа жыцця Віктара Антонавіча Ламакі, інжынера па лясных культурах Глыбоцкага доследнага лясгаса.
І сёння, 29 жніўня, нашаму вядомаму лесаводу, Ганароваму грамадзяніну Глыбоцкага раёна спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння. Ёсць нагода яшчэ раз згадаць пра слаўнага чалавека, які любіў лес і прыгажосць.
Больш падрабязна чытайце ў суботнім нумары газеты.
Фотаздымкі і дакументы, якія захоўваюцца ў Глыбоцкім доследным лясгасе.