Як ужо паведамлялася на старонках газеты, на ўзроўні Урада нашай краіны было прынята рашэнне аб пастаўцы па сістэме прамагралізінгу ў Віцебскую вобласць 100 новых камбайнаў.
І вось – прыемная навіна! У самым пачатку гэтага тыдня 10 зернеуборачных камбайнаў былі адгружаны тэхнічнаму цэнтру ВА “Гомсельмаш” ААТ “Глыбоцкі аграсэрвіс”.
Літаральна за нейкіх два дні работнікі тэхцэнтра правялі камплектоўку гэтых камбайнаў і падрыхтавалі да адпраўкі ў гаспадаркі Глыбоччыны. А іменна: 7 з іх папоўняць машынны парк Глыбоцкага аграпрамысловага аб’яднання, два апраўлены ў дзяржпрадпрыемства “Азярцы” і адзін – хлебаробам КУП(СХ)П “Яблынька”.
Па словах дырэктара тэхнічнага цэнтра Андрэя Жалткевіча, у гэтыя дні чакаецца паступленне яшчэ 17 новых камбайнаў. Дзесяць ужо на падыходзе, яшчэ 7 рыхтуюцца да адпраўкі. Гэтыя камбайны атрымаюць гаспадаркі Полацкага і Пастаўскага аграпрамаб’яднанняў.