На пачатку ўборачнай кампаніі райкам прафсаюза работнікаў АПК, па традыцыі, аб’явіў аб спаборніцтвах сярод экіпажаў камбайнераў, якія першымі ў раёне намалоцяць 800 тон зерня.
У панядзелак раніцай, 10 жніўня, сталі вядомыя прозвішчы пераможцаў. Гэта экіпаж камбайнераў УП “За Радзіму” – Сяргей Сямашка і Дзмітрый Саколка. Другім лаўрэтам прафсаюзнай прэміі стаў экіпаж з гэтай жа гаспадаркі ў складзе Міхаіла Кушнярэвіча і Андрэя Бурэня. З розніцай усяго ў некалькі гадзін па 800 тон зерня намалацілі камбайнеры УП “Мярэцкія” Аляксандр Арэхаў і УП “Мнюта” Алег Шынкевіч.
Трэба дадаць, што ўжо на наступны дзень стала вядома, што экіпажы камбайнераў УП “За Радзіму” Сяргей Сямашка і Дзмітрый Саколка і Міхаіл Кушнярэвіч і Андрэй Бурэнь першымі ў раёне пераадолелі тысячны рубеж па намалоце збожжа.
З выдатнымі вынікамі хлебаробаў павіншавалі старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі, прафсаюзны лідар раёна Вера Цяліца і лідар прафсаюза аграрыяў Наталля Зяновіч.
Перадавыя камбайнеры атрымалі падзякі ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі ад прафсаюза.
Падрабязней чытайце у раённай газеце «Веснік Глыбоччыны» №66 за 15 жніўня 2020 года.