Прадукцыя Глыбоцкага мясакамбіната – «Чэмпіён смаку»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 3,00 из 5)
Загрузка...

Сёлета ўпершыню калектыў  УП “Глыбоцкі мясакамбінат” прыняў удзел у народным конкурсе-дэгустацыі “Чэмпіён смаку”.

Глубокский мясокомбинат

– Кожны год экспертна-дэгустацыйная камісія і народныя дэгустатары ўсляпую   тэстыруюць прадукцыю  беларускіх прадпрыемстваў-вытворцаў. На першым этапе эксперты вызначаюць адпаведнасць стандартам якасці, рэцэптуры, органалептычным паказчыкам і па выніках галасавання  называюць фіналістаў.  У другім этапе праходзіць народнае галасаванне  ў ходзе якога размяркоўваюцца прызавыя месцы паміж удзельнікамі-фіналістамі. Сума вынікаў  галасавання і вызначае  сапраўднага “Чэмпіёна смаку”, – расказвае галоўны тэхнолаг прадпрыемства Таццяна Саковіч. – Па выніках абодвух этапаў, экспертнага і народнага галасавання,  дыпломаў  I ступені ўдастоены  каўбаса “Савецкая” вараная  мясная вышэйшага гатунку (з дабаўленнем  мяса індычкі вышэйшага гатунку) і  каўбаса мясная “Макоўская” вышэйшых катэгорыі і  гатунку;  дыпломаў  II ступені – сардэлькі вараныя мясныя “Доктарскія смачныя” вышэйшага гатунку і каўбаса салямі мясная “Беларуская” вышэйшых катэгорыі і гатунку.

– Многія мясакамбінаты краіны, якія неаднаразова былі пераможцамі розных міжнародных конкурсаў, лічаць  важным прыняць удзел і атрымаць адзнаку конкурсу “Чэмпіянат смаку”.  Гэта вельмі важная перамога, бо яна дае права выкарыстоўваць  на ўпакоўцы прадукта-пераможцы  чэмпіёнскі лагатып, які з’яўляецца знакам поўнай адпаведнасці смаку спажыўцоў і народнага выбару.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru