Выбары-2020: дзень, які вырашае будучыню

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 3,00 из 5)
Загрузка...

У асноўны дзень галасавання 9 жніўня мы пабывалі на выбарчым участку ў вёсцы Шуневічы Абрубскага сельсавета. Выбарчы ўчастак №18 знаходзіцца ў будынку аграсядзібы ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод”, дзе раней была Шуневіцкая СШ.

выборы в глубоком

– У нас на ўчастку 605 галасуючых. Надомнае галасаванне забяспечваюць тры выязныя брыгады. Заяўкі паступілі ад жыхароў вёсак  Прыпернае, Сарокі, Харашкі, Шуневічы, Падгаі і Бацілоўшчына. Усяго на даму прагаласуюць 98 чалавек, – гаворыць старшыня выбарчай камісіі Алена Цяліца.

Я далучылася да адной з брыгад і пабывала ў вёсцы Харашкі.  Зінаіда Карплюк,  сустрэла  нас на ганку, дзе  грэўся на сонейку яе любімы кот Бельчык. Зінаіда Мікалаеўна  – былы гандлёвы работнік з 33-гадовым працоўным стажам. Працавала ў колішнім універсаме, на скрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Леніна, а затым доўгі час — у кулінарыі, што ў самым цэнтры горада. Цяпер  яна  пенсіянерка і дамашняя гаспадыня, якая не губляе пачуцця гумару і заўсёды прыветліва сустракае гасцей, бо за гады работы прывыкла  быць з людзьмі і сярод людзей.

У той дзень на ўчастку №18  трое маладых людзей галасавалі ўпершыню. З адным з іх, са Станіславам,  увялося пазнаёміцца: ён разам з прыёмнай мамай Ларысай Анатольеўнай Юргель якраз прыйшоў галасаваць.

Паўналетнім грамадзянінам-беларусам Станіслаў стаў 7 сакавіка гэтага года. Хлопец вучыўся ў СШ№3 горада. Пасля 9-і класаў паступіў ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж на спецыяльнасць  столяра-станочніка- рамшчыка. Пасля года вучобы яго размеркавалі ў Дзвінскую эксперыментальную лясную базу Інстытута  лесу Нацыянальнай Акадэміі навук РБ, дзе ён цяпер і працуе. Мама Ларыса Анатольеўна кажа, што прафесія Станіславу па душы — выбар зроблены правільны. У верасні хлопец працягне вучобу, а  сёння зрабіў першы самайстойны выбар сваёй будучыні.Старшыня выбарчай камісіі №18 Алена Іосіфаўна Цяліца павіншавала Станіслава і ўручыла яму напамяць пра гэты дзень сувеніры ал РК ГА “БРСМ”.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru