Выбары-2020: галасаванне ў Падсвіллі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 3,50 из 5)
Загрузка...

У Падсвіллі каля  гарпасялковага Дома культуры, дзе размяшчаецца выбарчы ўчастак №20, шматлюдна было з самай раніцы. У скверы размясціліся дзіцячыя атракцыёны – забаў хапала і для маленькіх, і для старэйшых.

Адны скікалі на батуце,  другія  “каталіся” на паветраным шары, трэція правяралі сябе на меткасць і з радасцю забіралі “выбітую”  з гульнёвай вінтоўкі цацку. Тут жа на плошчы ішоў канцэрт, які падрыхтавалі супрацоўнікі  Падсвільскага Дома культуры сумесна з работнікамі музычнай школы. У холе працаваў буфет, дзе таксама было людна.

Ручайком сцякаліся на ўчасткі  жыхары гарпасёлка. Час ад часу, ля кабін для галасавання збіраліся чэргі.  Будучы педагог-філолаг Паліна Шыпко, цяперашняя студэнтка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, вельмі хвалявалася, бо прыйшла на выбарчы ўчастак упершыню. Прысутнасць  бацькі ў гэтай сітуацыі надавала дзяўчыне больш рашучасці.

З мамай на выбарчым участку  Елізавета Кавалеўская.

– Ліза з пятага класа марыла паступіць у Мінск, і мы шчаслівыя, што яе мара збылася: дачка – студэнтка сталічнага лінгвістычнага ўніверсітэта, будучы перакладчык, – гаворыць мама Таццяна Вячаславаўна.

– Вучыцца не лёгка, але  я не баюся цяжкасцяў, яны загартоўваюць чалавека. Мне падабаецца вучыцца, падабаецца мая прафесія, – кажа дзяўчына.

выборы в Подсвилье

Анжэла Ледаховіч, старшыня выбарчай камісіі №20, павіншавала дзяўчат з узростам паўналецця, які дае ім права прымаць важныя самастойныя рашэнні і думаць не толькі пра сябе, але і пра лёс краіны ў якой мы жывём.

На  выбарчым ўчастку ў Падсвіллі – 2 тысячы 39  выбаршчыкаў. Галасаваць на даму будуць каля 300 чалавек.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru