Святочная ўрачыстасць з нагоды 30-гадовага юбілею работнікаў падатковай службы краіны і іх прафесійнай даты прайшла ў ліпені ў гарадскім Цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці.
Павіншавалі калектыў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Глыбоцкім раёне намеснік старшыні райвыканкама Алена Баравік, старшыня раённага аб’яднананя прафсаюзаў Вера Цяліца, начальнік аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Таццяна Гаўрылава, I сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Жанна Нарыцына.
Алена Баравік зачытала Прывітальны адрас старшыні Глыбоцкага райвыканкама Аляксандра Шубскага. Потым адбылася цырымонія ўзнагароджання, якая пачалася з уручэння Ганаровай граматы раённага Савета дэпутатаў Алене Машара. Той дзень быў адметны цэлым зоркападам узнагарод.
Алена Ананьеўна выказала словы шчырай падзякі былым кіраўнікам падатковай інспекцыі Зігфрыду Іванавічу Лукашэвічу, Галіне Мар’янаўне Крывёнак, ветэранам працы, былым і цяперашнім калегам за іх вернасць прафесіі, значны ўклад у развіццё сацыяльнай сферы раёна, за іх дасягненні і поспехі. Яна ўручыла Пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару інспекцыі МНС па Глыбоцкім раёне па выніках работы за 2019 год Іне Каліноўскай, Жанне Селейковіч, Таісе Мароз і Валерыю Лобану.
– Наш калектыў – гэта чатыры дзясяткі прафесіяналаў, здольныя вырашаць важныя і складаныя задачы. Больш за 70% з іх працуюць у падатковых органах больш за 10 гадоў. Асаблівую падзяку і віншаванні адрасую сёння тым, у каго колькасць адпрацаваных гадоў раўназначная юбілейнай даце падатковых органаў краіны, – гаварыла начальнік інспекцыі.
Віншуем з узнагародамі!
Ганаровай граматай Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў падатковых органах, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ў агульныя вынікі дзейнасці інспекцыі ўзнагароджана МАШАРА Алена Ананьеўна, начальнік інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкім раёне.
Ганаровай граматай Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта завысокі прафесіяналізм, шматгадовую і добрасумленную працу ў падатковых органах узнагароджаны:
Мажэйка Таццяна Аляксандраўна, галоўны дзяржаўны падатковы iнспектар аддзела кантролю за арганізацыямі ўпраўлення кантрольнай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкім раёне;
Мароз Таіса Віктараўна, старэйшы інспектар аддзялення арганізацыйна-тэхнічнага забяспячэння інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкім раёне.
Аб’яўлена Падзяка старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў падатковых органах, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ў агульныя вынікі работы:
ПРУДНІКОВІЧ Вользе Сяргееўне, намесніку начальніка аддзела камеральных праверак;
ХАЙНОЎСКАЙ Таццяне Сяргееўне, галоўнаму дзяржаўнаму падатковаму інспектару ўпраўлення ўліку падаткаў.
Ганаровай граматай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці за добрасумленнуюпрацу ў падатковых органах, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у агульныя вынікі работы і ў сувязі з прафесійным святам – Днём раьботнікаў падатковых оганаў узнагароджаны:
ІЎКО ВАСІЛЬ ГЕНАДЗЬЕВІЧ, загадчык сектара прававой і кадравай работы інспекцыі МНС па Глыбоцкім раёне;
ЛІННІК Святлана Іосіфаўна, намеснік начальніка ўпраўлення-начальнік аддзела кантролю арганізацый упраўлення кантрольнай работы інспекцыі МНС па Глыбоцкім раёне.
Аб’яўлена Падзяка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці за добрасумленную працу ў падатковых органах, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у агульныя вынікі работы і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў падатковых органаў:
ЗАХАДНОВАЙ Сняжане Віктараўне, начальніку ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі МНС па Глыбоцкім раёне;
ЯХІМОВІЧ Марыі Феліксаўне, начальніку ўправлення ўліку падаткаў інспекцыі МНС па Глыбоцкім раёне.
Ганаровай граматай Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў падатковых і іншых фінансавых органаў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў узнагароджаны СЕЛЕЙКОВІЧ Ігар Уладзіміравіч, старшыня прафсаюзнага камітэта, загадчык сектара кантролю індывідуальных прадпрымальнікаў.