Падатковая служба – гэта сфера дзейнасці сапраўдных прафесіяналаў з максімальнай працаздольнасцю і павышаным пачуццём адказнасці за даручаную справу.
Ад якаснай і выніковай работы кожнага супрацоўніка інспекцыі залежыць папаўненне бюджэтаў усіх узроўняў, а ў канчатковым выніку – дабрабыт грамадзян і сацыяльная стабільнасць грамадства. Свой уклад у агульную дзяржаўную справу ўносяць і работнікі ўпраўлення ўліку падаткаў Міністэрства па падатках і зборах па Глыбоцкім раёне.
«Наша работа пастаянна была адказнай і прэстыжнай, а да супрацоўнікаў прад’яўлялі павышаныя патрабаванні. Таму ў інспекцыі і працуюць людзі высокага абавязку, прафесійна граматныя і прынцыповыя. Мы разумеем, што ад бескампраміснай непрымірымасці да парушэнняў, скурпулёзнасці і акуратнасці залежаць папаўненне бюджэту, інвестыцыйны клімат, прадпрымальніцкая актыўнасць, развіццё эканомікі і іншыя сацыяльна і жыццёва важыня працэсы ў раёне.»
«Ішлі гады, умовы працы мяняліся. Напачатку ў інспекцыі камп’ютараў не было, усю дакументацыю вялі ўручную. Пасля работы і ў выхадныя дні, каб гаспадары былі дома, хадзілі па хатах, насілі плацёжкі, збіралі падаткі на зямлю і нерухомасць. Каб заахвоціць сябе, арганізоўвалі спаборніцтвы, па выніках працы ўзнагароджвалі тых, хто найлепш працаваў на замацаваным участку. Не лёгка было і не проста сабраць капеечку для бюджэту, але, лічу, мы прайшлі выдатную школу, якая дала каштоўныя навыкі ўзаемадзеяння з людзьмі».
Зінаіда Харчанка: «У 1990 годзе, калі была створана падатковая інспекцыя, я і многія мае калегі, перайшлі туды. У інспекцыі я адпрацавала амаль два дзясяткі гадоў. Была старшым бухгалтарам, галоўным спецыялістам, галоўным бухгалтарам. Назвы пасад мяняліся, але сутнасць работы і абавязкі заставаліся ранейшымі, і я старалася выконваць іх бездакорна. У нас быў надта дружны згуртаваны калектыў. Аднадумцы ў рабоце мы добрасумленна выконвалі прафесійныя абавязкі, даведзеныя планавыя паказчыкі, заўсёды былі ў ліку лепшых і першых, як у вобласці, так і ў рэспубліцы.»
«У нашым калектыве чулыя душэўныя людзі, якім можна даверыцца, на дапамогу якіх можна спадзявацца і ў рабоце, і ў асабістым жыцці. Мы выдатна разумеем адзін аднаго, падтрымліваем і радуемся маленькім і вялікім перамогам. Мы робім адну работу, важную і патрэбную: мацуем дзяржаўны бюджэт, стараемся, каб працоўны вынік задавальняў і быў нагодай для гонару. Жадаю маім паважаным калегам, каб пастаўленыя мэты былі дасягальнымі, намаганні па іх ажыцяўленні не дарэмнымі, а надзеі апраўданымі. Няхай ва ўсіх пачынаннях нам спадарожнічае поспех. Здароўя ўсім, ладу і спакою ў сем’ях, святла і цяпла ў душы.»
«Работа ў падатковай інспекцыі для мяне вельмі важны перыяд жыцця, без якога, я ўпэўнена, мая працоўная біграфія была б не поўнай. Напярэдадні юбілейнай даты хачу пажадаць ветэранам падатковай службы, цяперашнім работнікам, маладым спецыялістам мэнанакіраванасці, настойлівасці і цярпення ў рабоце. Каб вы выдатна спраўляліся з ускладзенымі на вас абавязкамі, былі надзейнай апорай дзяржавы і памочнікамі людзей. Здароўя вам і вашым родным, удачы і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.»
«Нягледзячы на тое, што я ўжо даўно на заслужаным адпачынку, па-ранейшаму адчуваю сябе членам калектыву. Мы часта сустракаемся, разам адзначаем прафесійныя святы і асабістыя даты, гаворым, успамінаем, гаворым, раімся. У юбілейны год хачу сказаць, што выдатна працуе толькі здаровы калектыў, таму жадаю ўсім не ведаць хвароб, упэўненым крокам ісці ранейшым курсам, служыць інстарэсам дзяржавы і людзей, быць запатрабаванымі ў грамадстве і любімымі ў сем’ях.»