Павіншавалі пераможцаў на нарыхтоўцы кармоў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Глыбоцкім райкамам прафсаюза работнікаў АПК падведзены вынікі раённага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу. Пераможцамі па ўсіх чатырох намінацыях – касьба траў, падбор і адвозка зялёнай масы, нарыхтоўка зялёнай масы ў стрэйч-плёнку – сталі на гэты раз работнікі ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “За Радзіму”. 

Па дадзеных на 20 ліпеня, калі падводзіліся вынікі спаборніцтва, механізатар Уладзімір Хоміч на трактары МТЗ-1221 з касілкай Pronar-340 скасіў 1002 гектары траў. Лепшым на падборцы скошаных траў  стаў вопытны механізатар Сяргей Сямашка,  які на КВК-800 нарыхтаваў 9444 тоны зялёнай масы. Пераможцам у намінацыі “Адвозка зялёнай масы” стаў вадзіцель Віктар Дзямітка, які з пачатку нарыхтоўкі на трактары К-744 з прычэпам перавёз 3973 тоны зялёнай масы. Ігар Туронак на МТЗ-1221 нарыхтаваў 1379 тон зялёнай масы ў стрэйч-плёнку.

Сёлета віншаванне пераможцаў на нарыхтоўцы кармоў праходзіла ў прысутнасці ганаровых гасцей. Разам са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Шубскім і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталляй Зяновіч ва УП “За Радзіму” прыехалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява і старшыня абкама гэтага ж прафсаюза Сяргей Догель.

Наталля Зяновіч уручыла пераможцам заслужаныя ўзнагароды – падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, грашовыя прэміі.

– Нарыхтаваць якасныя кармы – задача для працаўнікоў сельскай гаспадаркі не менш важная, чым уборка зерневых, таму мы штогод праводзім такія спаборніцтвы і адзначаем самых руплівых працаўнікоў. Дарэчы, механізатары сельгаспрадпрыемства “За Радзіму” – заўсёды сярод пераможцаў, – сказала Наталля Пятроўна. –Дзякуй за працу, здароўя вам.  Спадзяюся, што і на жніве вы будзеце ў лідарах.

Перадавых механізатараў гаспадаркі павіншавалі таксама Сяргей Халява і Сяргей Догель. Словы падзякі выказаў сельскім працаўнікам і кіраўнік раёна Аляксандр Шубскі.

– У гэтым годзе, упэўнены, мы будзем з кармамі. На сённяшні дзень ужо нарыхтавана на чатыры цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы больш, чым у мінулым. І будзе нарыхтавана яшчэ – толькі кукурузы сёлета пасеяна ў раёне 7,5 тысяч гектараў, – зазначыў Аляксандр Мікалаевіч. – Дзякуй усім вам за адказныя, добрасумленныя адносіны да працы. Так трымаць!

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru