З 14 па 16 ліпеня брыгада Андрэя Цяліцы ДРБУ-145 ў складзе трох чалавек працавала на новым аб’екце. На ўчастку дарогі Саннікі – Чарневічы – Горкі былі задзейнічаны 10 адзінак спецтэхнікі – 5 МАЗаў, грэйдэр, аўтагудранатар, 2 каткі, трактар-шчотка.

Каб працягнуць тэрмін службы кіламетра дарогі, які “апрануўся” у новенькі асфальт, у пачатку гэтага тыдня рабочыя праводзілі павярхоўную апрацоўку згаданага ўчастка – пасыпалі яго шчэбнем, – гаворыць дырэктар ДРБУ-145 Юрый Бервячонак. – 100 тысяч рублёў, якія былі зрасходаваны на паляпшэнне якасці інфраструктуры дарог мясцовага значэння, выдзеліў Еўрапейскі банк рэкаструкцыі і развіцця.