Ад вяскоўца да навукоўца: наступленне на баршчавік працягваецца

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

7-9 ліпеня ў рамках  распрацаванай Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016-2020 гады  на тэму пагроз распаўсюджвання інвазійных відаў раслін  спецыялісты-эколагі працавалі на Глыбоччыне.

борщевик

У ходзе  рэйда па гаспадарках, палях і населеных пунктах  раёна яго ўдзельнікі – дырэктар Віцебскага батанічнага сада, выкладчык Віцебскага педагагічнага ўніверсітэта імя П. Машэрава Юрый Высоцкі,  начальнік і галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Казак і Артур Гапанёнак – назіралі за тэндэнцыяй распаўсюджвання баршчавіка Сасноўскага на тэрыторыі Глыбоччыны і аналізавалі эфектыўнасць мер, прымаемых па барацьбе з ім.

– У Беларусі больш за 300 відаў інвазійных, чужародных раслін, якія прадстаўляюць пагрозу для здароўя чалавека, а таксама наносяць непапраўную шкоду прыродным экасістэмам, зніжаюць прадукцыйнасць сельскагаспадарчых угоддзяў, змяншаюць ураджай ягад  і грыбоў, прыводзяць да вымірання і знікнення рэдкіх відаў раслін, якія лічацца нацыянальным здабыткам. Найбольш небяспечнымі з іх прызнаны баршчавік Сасноўскага і залатарнік канадскі.  Барацьба па іх знішчэнні вядзецца ўжо  больш за 10 гадоў. Па заключэнні вучоных, хуткасць экспансіі і пашырэнне месцаў, дзе растуць інвазійныя віды раслін, складае прыкладна 15-20% у год і калі своечасова і якасна не  прымяняць увесь комплекс мерапрыемстваў, то праз 3-4 гады затрыты на  барацьбу з імі павялічуцца больш чым у два разы, – гаворыць Артур Гапанёнак. – Мы таксама ўдзяляем шмат увагі гэтаму пытанню. Згодна прынятага Глыбоцкім райвыканкамам 30 студзеня 2020 года  распараджэння № 26р “Аб барацьбе з інвазійнымі відамі раслін”,  арганізавалі камісію ў складзе прадстаўнікоў сельвыканкамаў,  землеўпарадкавальнай службы раёна, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, сумесна праінвентарызавалі месцы, дзе расце баршчавік  Сасноўскага, распрацавалі План мерапрыемстваў.

борщевик в Глубокском районе

Дзякуючы выдзеленай  са сродкаў раённага бюджэту на барацьбу з баршчавіком 21 тысячу рублёў,  закупілі хімічны прэпарат “Тэррасан”, правялі тэндар на правядзенне работ па хімічнай апрацоўцы месц, дзе расце гэты “шкоднік”.  У красавіку брыгада спецыялістаў індывідуальнага прадпрымальніка з Брэстчыны, які выйграў тэндар, прыступіла да работ.

На працягу тыдня яны працавалі на землях Удзелаўскага, Карабоўскага, Азярэцкага, Пліскага і Абрубскага сельвыканкамаў, УП “За Радзіму”, “Мярэцкія”, “Канстанцінаў Двор”, ААТ “Сельцы”, “Чарневічы”, ДП “Азярцы, “Ломашы-Агра”, СГ (КУП) “Яблынька” і апрацавалі  каля 35 гектараў. Паколькі спецыялісты-эколагі выявілі  месцы няякаснай апрацоўкі, брэстская брыгада працавала ў нашым раёне паўторна. На сёння асвоены 17 з 21-ой тысячы выдзелыных бюджэтных сродкаў.

борщевик

– У жніўні правядзём чарговы кантрольны рэйд і калі выявім недахопы, будзем зноў запрашаць  брэстчан для правядзенне дадатковай  хімапрацоўкі.

Як адзначыў Юрый Іванавіч, у ходзе праведзенай работы, у наступным годзе будзе створаны  геаінфармацыйны партал з усімі неабходнымі для работы спецыялістаў звесткамі: картамі месц “засялення” баршчавіка Сасноўскага, аналітычныя дадзеныя сітуацыі  па раёнах Віцебшчыны, комплексам мер для эфектыўнай барацьбы з ім, парадамі і кансультацыямі спецыялістаў, — расказвае Артур Гапанёнак. – Калі гаварыць пра сітуацыю з баршчавіком на Глыбоччыне на дадзены момант, то ён “засяліў” 42 гектары. На першы погляд, гэта даволі значная лічба, але, на шчасце, ў параўнанні з іншымі раёнамі, напрыклад, суседнім Ушацкім, дзе ён  заняў тэрыторыю ў паўтары тысячы гектараў і прырастае кожны год на  плошчы да 50 гектараў, сітуацыя ў нас даволі суцяшальная. За апошнія тры гады баршчавік Сасноўскага “прырос” на Глыбоччыне толькі на 10 гектрах. Дадатны момант у тым, што  пасля хімапрацоўкі  ён  запаволіўся ў росце, да стадыі саспявання не дойдзе, а значыць, не скіне сваё насенне ў зямлю і, будзем спадзявацца, засохне на карані. Тым не менш, у цяжкадаступных месцах, ля платоў, на межах участкаў на палях, пры ўзедах у вёскі ён па-ранейшаму расце. Акцэнтую ўвагу землекарыстальнікаў, абавязак якіх знішчаць баршчавік і дапамагаць нам у праводзімай рабоце, а не  быць сузіральнікамі, не чакаць, што прыйдзе нехта аднекуль і ачысціць землеўгоддзі. Гэтая працэдура каштуе не малых грошай, а калі прыняць своечасовыя аператыўныя наступальныя меры, абыдзецца танней і больш эфектыўней. Вялікая просьба і да жыхароў Глыбоччыны. Калі ў вашых вёсках ці на суседніх участках з’явіўся баршчавік, то, прымаючы ўсе меры засцярогі і бяспекі, пастарайцеся скасіць яго ці выкарчаваць, бо сёння ён расце ў вас за плотам, а заўтра “пералезе” на ваш агарод і даць рады будзе ўдвая цяжэй.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru