Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна вітае ўдзельнікаў і гасцей «Вішнёвага фестывалю»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Паважаныя сябры!

Сардэчна вітаю ўдзельнікаў і гасцей VIII свята “Вішнёвы фестываль”!

Пра гэта цудоўнае свята ў Глыбокім, пра самыя смачнейшыя вішні, якія  ў наш край калісьці завёз знакаміты селекцыянер Баляслаў Лапыр, ведаюць не толькі ў гарадах і вёсках роднай Беларусі, але і далёка за межамі краіны. Вішні, вішнёвыя сады – наша багацце, наша прыгажосць! Гэта тое, чым мы ганарымся.

Шчыра ўпэўнены, што наш “Вішнёвы фестываль” дасць магчымасць удзельнікам падзяліцца вопытам у вырошчванні вішняў, у прыгатаванні смачных страў і кулінарных вырабаў, пазнаёміцца са шматлікімі таленавітымі творчымі людзьмі, спевакамі, танцорамі, народнымі майстрамі. Спадзяюся, што ўсе мерапрыемствы святочнага фестывальнага дня зацікавяць кожнага з вас і пакінуць у вашых сэрцах самыя прыемныя, сонечныя ўражанні.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія землякі і нашы шаноўныя госці выдатнага настрою, цудоўнага адпачынку і шматлікіх творчых адкрыццяў!

А. М. ШУБСКІ,
 старшыня Глыбоцкага райвыканкама

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru