Каб пералічыць усе магазіны, якія ёсць у горадзе патрэбны пальцы рук не аднаго, не дваццаці, а ажно сарака дзевяці чалавек.
На 1 ліпеня ў раёне былі зарэгістраваны 482 аб’екты рознічнага гандлю агульнай плошчай 25,2 тысяч метраў квадратных. На праве ўласнасці 145 з іх належаць юрыдычным асобам, 242 – індывідуальным прадпрымальнікам. У тым ліку ў сельскай мясцовасці гандлёвым абслугоўваннем жыхароў займаюцца ўладальнікі 119 аб’ектаў розніцы, гандлёвая плошча якіх складае 3,8 тысячы метраў квадратных. Глыбоччына па праву лічыцца Меккай для прадпрымальнікаў, дзе кожны зацікаўлены чалавек можа рэалізаваць прыватны бізнес-праект.