Арганізатарамі гэтага мерапрыемства сталі ТАА “БелБрэнд Аудыт”, камітэт эканомікі аблвыканкама, Віцебскі гарвыканкам, ДП “Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу”, галоўнае ўпраўленне па адукацыі, упраўленне культуры аблвыканкама, ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск” і абласная арганізацыя ГА “Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі”.

Праграма свята ўключала ў сябе шмат цікавага: выставы Еўразійскай Творчай Гільдыі і беларускіх мастакоў; прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, народных майстроў, рамеснікаў і дызайнераў, на якой можна было не толькі ўбачыць і падзівіцца, але пакаштаваць і купіць смачныя навінкі вытворчасці і эксклюзіўныя вырабы; выстава інавацыйных праектаў; паказ модных калекцый дызайнераў Нацыянальнай школы прыгажосці; арт-квест па гістарычных і культурных мясцінах Віцебска; брэнд-лабараторыя, прэзентацыі і майстр-класы па стварэнні і рэкламе беларускіх брэндаў, літаратурныя чытанні, прэзентацыі паэтычнага зборніка вершаў класікаў беларускай паэзіі Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, выдадзенага ў Лондане пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Кожны мог знайсці тут куточак для душы, знаёмства і карыснага адпачынку.

—Прыемна, што на гэтае свята запрасілі і прадстаўнікоў Глыбоччыны. Акрамя мяне ў ім прынялі ўдзел фіналісткі рэспубліканскага этапа маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі” Аксана Рудак, Кацярына Курдо, Ксенія Хахолка і Юлія Атопкіна. Дзяўчаты пад кіраўніцтвам Аксаны Шпакавай прадстаўлялі праект “Лялька. Бай”. Зробленыя рукамі выхаванцаў гуртка “Дэкаратыўны дызайн” Цэнтра дзяцей і моладзі пад кіраўніцтва Ірыны Пачкоўскай лялькі былі не толькі апрануты ў нацыянальныя ўборы, але мелі казачныя имёны і чыста наш, мясцовы, говар, — расказвае II сакратар РК ГА “БРСМ” Юлія Казлова.

Дзед Баюн, напрыклад, распавядаў прысутным на свяце беларускія казкі, Весялінка спявала беларускія народныя песні, Сплюша – калыханкі, пад якія соладка засынаюць дзеткі….Гледачам вельмі спадабаліся глыбоцкія лялькі, якія размаўлялі і спявалі па-беларуску.

У рамках свята былі падведзены вынікі рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання “Маладзёжны брэнд-2020”. У розных намінацыях узнагароды атрымалі такія вядомыя беларускія брэнды, як “Дарыда”, “Марка”, “Марк Фармэль” і іншыя, у тым ліку Падзяку арганізатараў мерапрыемства — Юлія Казлова, а мы – сертыфікат удзельнікаў.

Выдатную музыку і добры настрой на працягу ўсяго мерапрыемства гледачам дарылі каманда чэрлідынгу “Night wolfs” і музычнага праекта “OliA, удзельнікі канцэртнай праграмы “Музычная гісторыя Беларусі”, лаўрэат Міжнароднай музычнай прэміі ЕАЭС “Belbrand AWARD” Аляксандр Музыкантаў, фіналістка Нацыянальнага адбору Еўрабачання Дар’я Хмяльніцкая і іншыя, не менш таленавітыя, хлопцы і дзяўчаты.
Мне здаецца, што слоган “Свой сярод сваіх”, пад якім праходзіла свята, выдатна адлюстроўвае сутнасць мерапрыемства, якое, сабрала і аб’яднала таленавітых, творчых і працавітых людзей, якія ўмеюць і гатовы дасягаць пастаўленых мэт. Свята беларускага брэнда стала месцам, дзе мы маглі знайсці новых сяброў, атрымаць цікавы і карысны досвед, набыць новыя веды і проста класна правесці вольны час.
Кацярына Курдо, СШ№3.