Як глыбачане адзначылі “Дзень вышыванкі”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

З песнямі, пачастункамі, з Вішнёвай каралевай і баронам Мюнхгаўзенам, услаўляючы глыбоцкую смачную ягадку і родны край, – вось так адзначала “Дзень вышыванкі” ў Мінску наша моладзь.  Брэндавую фоталакацыю Віцебшчыны глыбачане аформілі так, што яе не абмінулі самыя розныя СМІ. І”СБ”, і “БелТА”, і абласная прэса ў сваіх матэрыялах дзяліліся ўражаннямі ад ўбачанага і пачутага ад глыбоцкай моладзі.

день вышиванки

 “Ребята из Глубокого презентовали главные бренды своего города – Вишневый фестиваль (в этом году он пройдет 25 июля) и сгущенное молоко. Ростовые куклы зазывали всех желающих сделать фото вместе с Вишневой королевой и бароном Мюнхгаузеном, а заодно и продегустировать местные лакомства – пирожные, сгущенное молоко со вкусом вишни и колбасу с добавлением этой ягоды”, – чытаем на сайце sb. by.

Особый восторг у каждого вызвала брендовая фотолокация Витебщины. Можно было сделать памятное фото с главными персонажами известного Международного фестиваля в Глубоком – Вишневой королевой, Бароном Мюнхаузеном и ростовой куклой Вишенкой, а также продегустировать продукцию Глубокских молочно-консервного комбината, мясокомбината и хлебозавода”, – захапляецца карэспандэнт “Витебских вестей”.

день вышиванки

Удакладнім, што свята ў гонар вышыванкі праходзіць напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, і ў 2020-м адбылася пятая сустрэча  юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў краіны. Ідэя належыць Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі.

день вышиванки

– Усе мерапрыемствы маладзёжнага свята праходзілі пад лозунгам “Беларусь – крыніца натхнення”. І нам вельмі прыемна, што песні і танцы Віцебскай вобласці прадстаўляла вакальная група “Глыбоцкія дзяўчаты” Глыбоцкага  гарадскога Дома культуры. Дзякуем ім за цудоўнае  выступленне на сталічнай сцэне! – адзначыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Жанна Нарыцына.  

Майстар-класы па стварэнні беларускіх ўзораў і прэзентацыя рамёстваў, развучванне традыцыйных беларускіх гульняў, частаванне стравамі нацыянальных кухні – ярка, самабытна, весела і смачна праходзіў “Дзень вышыванкі”.

день вышиванки

За дапамогу ў яркім прадстаўленні Глыбоччыны на маладзёжным свяце раённы камітэт ГА “БРСМ” адрасуе шчырыя словы ўдзячнасці раённаму выканаўчаму камітэту, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, актывістам пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Глыбоцкага дзяржпрафліцэя, а таксама мясцовым прадпрыемствам: Глыбоцкаму МКК, мясакамбінату і хлебазаводу. Вішнёвая сталіца сябе паказала ва ўсёй красе!

А. Глінская

Фота прадастаўлена РК ГА “БРСМ”,

суполкай Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru