З песнямі, пачастункамі, з Вішнёвай каралевай і баронам Мюнхгаўзенам, услаўляючы глыбоцкую смачную ягадку і родны край, – вось так адзначала “Дзень вышыванкі” ў Мінску наша моладзь. Брэндавую фоталакацыю Віцебшчыны глыбачане аформілі так, што яе не абмінулі самыя розныя СМІ. І”СБ”, і “БелТА”, і абласная прэса ў сваіх матэрыялах дзяліліся ўражаннямі ад ўбачанага і пачутага ад глыбоцкай моладзі.
“Ребята из Глубокого презентовали главные бренды своего города – Вишневый фестиваль (в этом году он пройдет 25 июля) и сгущенное молоко. Ростовые куклы зазывали всех желающих сделать фото вместе с Вишневой королевой и бароном Мюнхгаузеном, а заодно и продегустировать местные лакомства – пирожные, сгущенное молоко со вкусом вишни и колбасу с добавлением этой ягоды”, – чытаем на сайце sb. by.
“Особый восторг у каждого вызвала брендовая фотолокация Витебщины. Можно было сделать памятное фото с главными персонажами известного Международного фестиваля в Глубоком – Вишневой королевой, Бароном Мюнхаузеном и ростовой куклой Вишенкой, а также продегустировать продукцию Глубокских молочно-консервного комбината, мясокомбината и хлебозавода”, – захапляецца карэспандэнт “Витебских вестей”.
Удакладнім, што свята ў гонар вышыванкі праходзіць напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, і ў 2020-м адбылася пятая сустрэча юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў краіны. Ідэя належыць Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі.
– Усе мерапрыемствы маладзёжнага свята праходзілі пад лозунгам “Беларусь – крыніца натхнення”. І нам вельмі прыемна, што песні і танцы Віцебскай вобласці прадстаўляла вакальная група “Глыбоцкія дзяўчаты” Глыбоцкага гарадскога Дома культуры. Дзякуем ім за цудоўнае выступленне на сталічнай сцэне! – адзначыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Жанна Нарыцына.
Майстар-класы па стварэнні беларускіх ўзораў і прэзентацыя рамёстваў, развучванне традыцыйных беларускіх гульняў, частаванне стравамі нацыянальных кухні – ярка, самабытна, весела і смачна праходзіў “Дзень вышыванкі”.
За дапамогу ў яркім прадстаўленні Глыбоччыны на маладзёжным свяце раённы камітэт ГА “БРСМ” адрасуе шчырыя словы ўдзячнасці раённаму выканаўчаму камітэту, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, актывістам пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Глыбоцкага дзяржпрафліцэя, а таксама мясцовым прадпрыемствам: Глыбоцкаму МКК, мясакамбінату і хлебазаводу. Вішнёвая сталіца сябе паказала ва ўсёй красе!
А. Глінская
Фота прадастаўлена РК ГА “БРСМ”,
суполкай Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ.
Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»