Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуе з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!

С Днём Независимости Республики Беларусь

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта сардэчна віншую вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы.

У ліку тых, хто прымаў удзел у вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак ад фашыстаў, нямала жыхароў Глыбоцкага раёна. А сёння іх дзеці і ўнукі бяруць новыя вышыні, годна працягваючы традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў, дасягаюць новых вытворчых здзяйсненняў на нашых прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях, упэўнена глядзяць у будучыню.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць дзеля яе росквіту, любоў да сваёй малой радзімы, сям’і, родных і блізкіх.

У гэты святочны дзень жадаю ўсім вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту.

Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!

С павагай,
старшыня Глыбоцкага раённага
выканаўчага камітэта  А.М.Шубскі

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru