У Запруддзі Глыбоцкага раёна прайшоў мітынг “Памяць жыве”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Альхімёнак Мікалай Паўлавіч, жыхар вёскі Загор’е, загінуў 17 красавіка 1945 года на рацэ Одэр…

Сіманковіч Усцін Юльянавіч, жыхар вёскі Запруддзе, загінуў 6 сакавіка 1945 года…

Кірылаў Фёдар Патапавіч, жыхар вёскі Сорыкі, загінуў у 1945 годзе пад Берлінам…

память живёт

Ім і іншым землякам, героям Вялікай Айчыннай вайны, быў прысвечаны мітынг “Памяць жыве”, які прайшоў ля помніка ў вёсцы Запруддзе і быў прымеркаваны да жалобнай даты – 22 чэрвеня.  Мерапрыемства правялі супрацоўнікі Глыбоцкага аўтаклуба сумесна з работнікамі Запрудскага Дома фальклору і вучнямі Залескай СШ.

д.Запрудье Глубокского района

 – Гэта заключны абласной патрыятычнай акцыі “Дарогамі памяці”, якую мы распачалі ў нашым раёне напрыканцы сакавіка. Мы прайшлі “дарогамі памяці” па месцах воінскіх пахаванняў з Глыбокага ў Плісу, прымалі  сімвалы перамогі ад калег з Докшыцкага раёна і перадавалі іх аўтаклубу Шаркаўшчынскага раёна, а таксама ўшанавалі памяць герояўу Залескім сельсавеце. У год 75-годдзя Вялікай Перамогі падобныя мерапрыемствы набываюць яшчэ большую значнасць: дзеля сонечнага дзяцінства дзяцей і ўнукаў нашы землякі не шкадавалі свайго жыцця, – зазначыла дырэктар Глыбоцкага аўтаклуба Ірына Альхімовіч.

Глубокский автоклуб

Фота прадастаўлена Глыбоцкім аўтаклубам

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru