Рэйдавая група аб’ехала мікрараёны Глыбокага і правяла маніторынг стану дзіцячых пляцовак

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

На адным з рабочых пасяджэнняў у старшыні райвыканкама абмяркоўвалася пытанне добраўпарадкавання і навядзення парадку на дзіцячых пляцоўках і зонах адпачынку.

детская площадка

Напярэдадні Дня дзяцінства  члены рэйдавай групы аб’ехалі мікрараёны горада і правялі маніторынг стану дзіцячых пляцовак, што размешчаны ў дварах шматкватэрных дамоў.

детская площадка

– У прыватным доме – зразумела: як гаспадар расплануе, як зробіць і аформіць пляцоўку, тое і будуць мець яго дзеці. Іншая справа – дваровыя пляцоўкі ля  шматкватэрных дамоў:  гаспадароў там хапае, але адказнасці,  звычайна, ніхто ні за што  не нясе і  даглядаць патрэбныя для гульні  дзяцей пляцоўкі  ніхто не спяшаецца. Каб паправіць сітуацыю, распараджэннем  райвыканкама яны былі замацаваны за  прадпрыемствамі і арганізацыямі горада, – гаворыць намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Тарасевіч. 

детская площадка

Нагадаем, што ў ліку адказных – УП ЖКГ, за якой замацаваны 5 пляцовак  у  жылых мікрараёнах МКК, Міра-Маладзёжнай, Беразвечча і дзіцячая пляцоўка “Брыганціна” ў цэнтры горада;  ДЭУ№35 і ДРУП №145 РУП “Віцебскаўтадор”, філіял “Глыбоцкія электрычныя сеткі” РУП “Віцебскэнерга”, Глыбоцкі занальны вузел электрасувязі, філіял “Глыбоцкі хлебазавод”,  ААТ “Глыбоцкі аграсервіс”, “Глыбоцкі МКК”, “Глыбоцкі мясакамбінат” і  “Глыбоцкі камбікормавы завод”,  Глыбоцкі доследны лясгас, Глыбоцкі цэх РУПП “Віцебскдругмет”, “Глыбоцкая ПМК меліявадгас”, ВУ “Глыбокаегаз”, УП “Глыбоцкая ПМК” і філіял АТП-16.

детская площадка

Арганізацыі-шэфы павінны  былі  падрамантаваць арэлі, лаўкі, агароджы, пафарбаваць іх, завезці пясок, устанавіць новыя гульнёвыя элементы, своечасова падкошваць тэрыторыю пляцовак і вакол іх.

детская площадка

– Адказна да даручаных абавязкаў аднесліся шэфы-газавікі.  Дзіцячая пляцоўка па вуліцы Юбілейнай, 2а, замацаваная за ВУ “Глыбокаегаз”, з’яўляецца ўзорам чысціні, парадку і рэалізацыі  арыгінальных ідэй.  Агароджу пафарбавалі, пясок у пясочніцу завезлі, а яшчэ па ўласнай ініцыяітыве зрабілі і  ўсталявалі новы элемент дэкору – металічную малпачку з “агеньчыкам” у сэрцы і з прыветлівай усмешкай. Адразу бачна, што на прадпрыемстве працуюць творчыя  людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Яны ўдзельнічаюць ва ўсіх гарадскіх мерапрыемствах. Неаднаразова былі пераможцамі конкурсаў па  добраўпарадкаванні. Яны актыўныя ў сацыяльных сетках і гатовы падтрымаць любую ініцыятыву, скіраваную на тое, каб наш горад стаў яшчэ больш чыстым, утульным, прыгожым і адметна-арыгінальным, – адзначыла Таццяна Тарасевіч.

детская площадка

На дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Садовай,2  работнікі ААТ “Глыбоцкі аграсервіс” усталявалі новы каляровы паравозік з вагончыкамі і пабудавалі казачны церамок. Парадак  на замацаваных аб’ектах, дзіцячых пляцоўках па Садовай, 34 і 36,  навялі і шэфы з  ДЭУ №35, а па вуліцы Калініна, 37 – работнікі філіяла “Глыбоцкія электрычныя сеткі”.

детская площадка

Сама людна было на дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Міра, 12. Дарослыя, якія прыглядвалі за дзецьмі, прасілі ўсталяваць тут яшчэ адны арэлі і дапамагчы з рамонтам агароджы і  абсталявання.

детская площадка

Ну а ўзорам гаспадарлівасці стаў 4-кватэрны жылы дом №21 па вуліцы Міру. Два гаспадары, супрацоўнікі міліцыі  Анатоль Лагунёнак і Віталь Кукавенкаў,  за ўласныя сродкі так аформілі прылягаючую тэрыторыю, што хочацца ім па-добраму пазайздросціць і сказаць: “Малайцы!” Ля дому зроблена  альтанка з лазовым плотам. Ёсць міні-сажалка, абсаджаная кветкамі і зеленню, дэкаратыўныя міні-горкі і буслянка на дрэве. Тут і адпачываць і дзецям гуляць месца хапае. Пусты вугал мог зарасці травой і пустазеллем, але нераўнадушныя людзі з пачуццём эстэтычнага густу і з умелымі рукамі, ператварылі яго ў кавалачак казкі. Пераняць  вопыт і павучыцца ў іх гаспадарлівасці можа кожна глыбачанін: прыгажосць не абнесена высокім плотам – яна даступная воку любога прахожага.

детская площадка

У раёне МКК работнікі  ўчастка  добраўпарадкавання якраз фарбавалі агароджу на дзіцячай пляцоўцы.

детская площадка

– Замацаваныя за дзіцячымі пляцоўкамі прадпрыемствы і арганізацыі даручэнні выканалі працэнтаў на 70.  Хачу сказаць, што гэтае пытанне будзе знаходзіцца пад нашым пастаянным кантролем і рэйдавыя выезды будуць перыядычнымі. Таму прапаную прадпрыемствам-шэфам, якія яшчэ не навялі парадак на замацаваных аб’ектах,  паспяшацца, бо лета пачалося, у дзяцей канікулы, і яны павінны мець бяспечныя, прыгожыя і цікавыя  месцы для гульні, – адзначыла Таццяна Леанідаўна. – Словы ўдзячнасці выказваю  актывістам  маладзёжнай арганізацыі “БРСМ”, якія  ініцыіруюць і прымаюць удзел у добраўпарадкаванні гарадскіх тэрыторый і месц адпачынку, рамантуюць, фарбуюць, арганізуюць працоўныя акцыі і чэленджы. Хацелася б, каб і жыхары мікрараёнаў не заставаліся раўнадушнымі, не чакалі нечай дапамогі, а больш зацікаўлена і адказна адносіліся да аб’ектаў, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі, прыбіралі і наводзілі  чысціню… для сябе саміх.

Рэйдавая група:

Т. Тарасевіч, намеснік старшыні райвыканкама,
Ж. Нарыцына, I  сакратар РК ГА “БРСМ”,
Г. Сутула, карэспандэнт.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru