Сёлета ў планах ДРБУ№145 адрамантаваць 9,5 кіламетраў аўтамабільных дарог, у тым ліку 8,5 – з асфальтавым пакрыццём.
Рамонтныя работы на ўчастку дарогі Дрэтунь-Дзісна-Празарокі (ад Празарок на Язна) працягам 6 кіламетраў 400 метраў вядуцца з сярэдзіны красавіка.
Цяпер на аб’екце задзейнічаны два каткі, асфальтаўкладчык, машына для падвозкі вады, аўтагудранатар, трактар са шчоткай. Кожны дзень 5 МАЗаў возяць на аб’ект асфальтавую сумесь з завода. На рамонтных работах, якія трапілі ў аб’ектыў фотаапарата 28 мая, была занята брыгада майстра Андрэя Цяліцы, – расказвае дырэктар ДРБУ№145 Юрый Бервячонак. – Адрамантаваную дарогу мы павінны здаць у эксплуатацыю ў жніўні бягучага года. Кошт рамонтных работ – каля 650 тысяч рублёў.
Хоць на год “Віцебскаблдарбуд” запланаваў выдзеліць нашаму раёну 893 тысячы рублёў і з іх 650 тысяч мы ўкладзём у новую дарогу на Язна, будзем старацца выканаць вызначаныя абъёмы работ. Паляпшаць стан дарог Глыбокае-Круляўшчызна-Докшыцы, Зябкі-Ушачы, Юнькі-Варапаева-Мярэцкія; рамантаваць пад’езды да аграгарадкоў і населеных пунктаў, у якіх пражываюць ад 200 да 500 жыхароў; пастаянную увагу ўдзяляць дарогам, па якіх ходзяць школьныя аўтобусы, бо гэта напрамую звязана з бяспекай дзяцей. Ачыстка прыдарожных паслос ад смецця, ачыстка іх ад хмызнякоў, абкос ўзбочын дарог і адкосаў, устаноўка, замена, узнаўленне дарожных знакаў, рамонт і абнаўленне дарожных павільёнаў і мастоў – усё гэта мы робім і будзем рабіць на працягу года.
Фота П. Дранькова