“Булачная” філіяла “Глыбоцкі хлебазавод” РУПП “Віцебскхлебпрам” пачала працаваць 3 чэрвеня.
Размясцілася яна на арэндуемых плошчах гандлёвага цэнтра “Дабраном”. Для закупкі халадзільнага абсталявання вітрын і мэблі затрачана 8 тысяч уласных сродкаў прадпрыемства.
Акрамя хлебабулачных вырабаў і кандытаркіх прысмакаў прадаўцы Таццяна Патарочына і Ірына Крупко прапануюць пакупнікам прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў-вытворцаў – мяса- і малочнакансервавага камбінатаў.
У буднія дні з панядзелка па пятніцу “Булачная” працуе з 9.00 да 19.00, у выхадныя дні – з 9.00 да 17.00.
Дзень адкрыцця “Булачнай” стаў прыемным сюрпрызам для першых пакупнікоў. Выпускніца СШ№1 Аляксандра Глямбоцкая, якая прыйшла ў магазін пасля экзамена, атрымала ў падарунак торт, а Ягор Дударонак па яго просьбе – пірожнае для любімай мамы.

2.9850
3.4700
3.6850 
