Гэтая тэхніка прыначана для ўборкі гарадскіх вуліц, плошчаў і паркаў.
– Яна без праблем падчышчае апалае лісце, рэшткі пяску і гравію. Працуе на буксіры ЗІЛа ці МАЗа. Новая прычапная падмятальна-ўборачная машына (ПУМ)-001 “Магістраль” – расійскай вытворчасці коштам 106 тысяч рублёў.
Сродкі на яе пакупку выдзелены з раённага бюджэту і часткова – ўласныя грошы УП ЖКГ, – сказаў галоўны інжынер прадпрыемства Сяргей Кашміла.
Больш падрабязна пра новую “Магістраль” чытайце ў “Весніку Глыбоччыны” за 6 чэрвеня 2020 года.

2.9200
3.3800
3.7250 
