Дабрачынную акцыю «Тыдзень дабрыні» актывісты Глыбоцкай раённай арганізацыі валанцёрскага руху БРСМ “Добрае Сэрца” распачалі ў аўторак.

Нагадаем, што мерапрыемствы праходзяць у рамках круглагадовага рэспубліканскага праекта “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”.

– Валанцёрскі атрад “Твой выбор” аказаў адрасную дабрачынную дапамогу Зінаідзе Іванаўне Зайкоўскай. Юнакі і дзяўчаты займаліся добраўпарадкаваннем прысядзібнага ўчастка: пасадзілі туі, прапалоі маліннік, клумбы з кветкамі, устанавілі садовыя арэлі, пафарбавалі агароджу, – пералічвала добрыя справы аднаго дня з дабрачыннага тыдня першы сакратар РК ГА “БРСМ” Жанна Нарыцына.

Валанцёры-актывісты прадоўжылі тварыць добрыя справы і дапамагаць пажылым людзям і ў наступныя дні.

– У сераду мы прыйшлі на дапамогу ветэрану працы Марыі Канстанцінаўне Паляк: ускапалі зямлю і падрыхтавалі градкі, пасадзілі бульбу, цыбулю, моркву, радыс і агуркі, – расказвае маладзёжны лідар. – Мы рады, што аказалі дапамогу Марыі Канстанцінўне. Лепш самая малая дапамога, чым самая вялікая спагада.

“Тыдзень дабрыні” працягваецца.
