З Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь віншуе жыхароў раёна старшыня Глыбоцкага райвыканкама

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...
Фраг и герб Беларуси

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!

         Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта горача віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

         Герб і сцяг краіны – гэта адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны. З галоўнымі сімваламі нашай дзяржавы мы ўпэўнена ідзём наперад, будуючы моцную і квітнеючую Беларусь.

         Шанаваць і паважаць герб і сцяг сваёй дзяржавы – святы абавязак кожнага чалавека. Няхай нацыянальныя сімвалы заўсёды суправаджюць грамадзян Рэспублікі Беларусь падчас важных і ўрачыстых падзей жыцця, напаўняючы іх сэрцы высокімі пачуццямі любові да Радзімы.

         У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі.

Старшыня Глыбоцкага 
раённага выканаўчага камітэта
                        А.М. Шубскі 

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru