Механізатары ААТ “Мосарлён” пасеялі 900 гектараў льну-даўгунцу за тыдзень

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

На пачатку мінулага тыдня механізатары ААТ “Мосарлён” пачалі сяўбу даўгунцу, а ў панядзелак, 27 красавіка, ужо закончылі яе. Пра гэта па тэлефоне паведаміў дырэктар прадпрыемства Віктар Кейзік і папрасіў назваць механізатараў, якія вызначыліся на сяўбе.

Аляксандр Сайкоўскі
Аляксандр Сайкоўскі

“Папрацавалі хлопцы ад душы”, – заўважыў кіраўнік.

І гэта не першы год, калі льнаводы  завяршаюць сяўбу лёну к майскім святам. Гэта ўжо становіцца добрай традыцыяй. Па словах Віктара Пятровіча, поспех дасягнуты за кошт належнай арганізацыі працы, матывацыі яе (у асобныя дні заробак механізатараў даходзіў да 100 рублёў), высокай выканаўчай і тэхналагічнай дысцыпліны ўдзельнікаў пасяўных работ. Сеялі лён Дзмітрый Сікорскі, Віктар Навіцкі, Дзмітрый Лысёнак, Аляксандр Сайкоўскі, Аляксандр Дулінец, Сяргей Мурзіч. Усе яны, як падкрэсліў кіраўнік, выхадцы з Мосарскага льнозавода, хоць сёння некаторыя з іх працуюць у іншых калектывах. Дзмітрый Сікорскі – вадзіцель-дальнабойшчык, Віктар Навіцкі працуе ў калектыве прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Аляксандр Дулінец – у прафліцэі. Але на сяўбе ўсе яны праявілі сябе як адна дружная і арганізаваная каманда. І за адзін тыдзень пасеялі 900 гектараў!

Адзначым таксама механізатараў Франца Кавалеўскага і Антона Паўловіча, якія якасна падрыхтавалі глебу пад сяўбу даўгунцу.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru