Бісерныя фантазіі Юліі Гаўрыльчык

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 4,33 из 5)
Загрузка...

Яркія кветкавыя кампазіцыі з бісера педагога-арганізатара Ломашаўскай школы Юліі Гаўрыльчык упершыню ўбачыла на выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці, арганізаванай раённым аддзелам па адукацыі у рамках конкурсу “Адукацыя. Творчасць. Талент”. І папрасіла Юлію расказаць пра сваё творчае хобі.

Юля Гаврильчик

Рукадзеллем яна захапілася ў маленстве, яшчэ да школы. Бабуля Юліі Рэгіна Юзэфаўна цудоўна вышывала гладдзю, вязала кручком, на спіцах. І вучыла ўнучку, якая заўсёды была побач. Юля была церпялівай і ўседлівай – якасці, якія якраз і патрэбны кожнай рукадзельніцы, і хутка пераймала бабуліну навуку. Так і пайшло па жыцці. Як толькі выдавалася вольная хвілінка, Юля рукадзельнічала: вязала кручком сурвэткі, вышывала. А бісерапляценне адкрыла для сябе восем гадоў таму. Можна сказаць, выпадкова.

Юля Гаврильчик

–Колішні дырэктар мясцовага дома культуры Часлава Генрыхаўна Ваяводка прапанавала паўдзельнічаць у раённай выставе. У мяне было некалькі вышываных работ. Там я і ўбачыла ружу з бісера. Прыехала дадому натхнёная, адразу знайшла ў інтэрнэце майстр-клас і зрабіла такую ж. І так захапілася, што ўжо некалькі гадоў не магу спыніцца. Спачатку паўтарала ўсё, што знаходзіла на форумах, капіравала работы іншых майстроў. Аднойчы натрапіла на онлайн-конкурс, дзе рукадзельніцам прапанавалі зрабіць кветкавую кампазіцыю з бісера па фотаздымку. Так з’явіліся мая першая самастойная работа, – расказвае педагог.

Юля Гаврильчик

Зараз Юлія валодае многімі тэхнікамі бісерапляцення і стварае з маленькіх каляровых шкляных бусінак сапраўдныя шэдэўры. Аўтарскія ідэі крок за крокам запісвае, фатаграфуе і дзеліцца імі ў сеціве з іншымі рукадзельніцамі. Фотаздымкі сваіх работ дапаўняе легендамі пра тую ці іншую кветку і музыкай, пад якую нарадзілася ідэя.

Юля Гаврильчик

–Я слухаю рускі рок і ідэі кветкавых кампазіцый узнікаюць менавіта пад песні любімых выканаўцаў. Многіх маіх падпісчыкаў гэта здзіўляе. У мяне часта пытаюцца, як пад ТАКУЮ музыку можа нараджацца такая прыгажосць.  Я і сама не ведаю. Рок мяне натхняе, – прызнаецца майстар.

Юля Гаврильчик

Як натура творчая,  Юлія любіць вучыцца і пастаянна вывучае новыя віды творчасці. Неяк убачыла ў інтэрнэце брошкі з бісера. Вырашыла паспрабаваць. Так у яе бісернай калекцыі з’явіліся жучкі, стракозы, мініяцюрныя птушачкі і рыбкі – вытанчаныя  і такія мілыя. Сама Юлія амаль не носіць упрыгожанні, стварае іх толькі пад настрой і для пэўных выпадкаў. Збіралася, напрыклад, у паездку на мора – зрабіла празрыстую медузу, яркую птушачку і сакавітыя долькі апельсіна. Купілі з сяброўкай білеты на канцэрт любімай групы рок-групы “Кукрыніксы” – вышыла чорнага ворана ў кароне, а пару ластавак – спецыяльна на новае паліто.

Юля Гаврильчик

–Цяпер у мяне новае захапленне, якое асабліва падабаецца сыну, – вязанне цацак. Ён глядзіць, як я вяжу, і сам зрэдчасу бярэ ў рукі кручок, але пальчыкі пакуль не слухаюцца,  – расказвае Юлія Васільеўна. –  Мужу і старэйшай дачцэ падабаюцца ўсе мае работы, а бабуля ў захапленні ад бісерных кампазіцый. Мы з ёй нібыта памяняліся ролямі. У дзяцінстве мне так прыемна было пазіраць, як пад яе спрытнымі пальцамі расцвітаюць на тканіне васількі, рамонкі, макі. Цяпер бабуля, якой ужо далёка за восемдзесят, любіць назіраць за маёй працай.

Юля Гаврильчик

Планаў у Юліі Гаўрыльчык шмат. Яна, напрыклад, марыць выпусціць кнігу па бісерапляценню са сваімі майстар-класамі і закончыць курсы фатографаў. Творчыя ідэі па стварэнні бісерных кампазіцый старанна запісвае ў блакнотІ старанна запісвае свае творчыя ідэі па стварэнні бісерных кампазіцый. Яны пакуль на паперы і …чакае натхнення.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

 

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru