Глыбачане прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (4 оценок, среднее: 3,75 из 5)
Загрузка...

Жыхары Глыбоччыны прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які адбыўся 25 красавіка. Многія працавалі на сваіх рабочых месцах. Нямала людзей было занята і на добраўпарадкаванні вытворчых і прыофісных тэрыторый ў горадзе і сельскіх населеных пунктах. А для хлебаробаў і ў дзень суботніка, канешне ж, галоўным клопатам былі палявыя работы.

субботник глубокое

Больш двух дзясяткаў работнікаў устаноў культуры раёна працавалі на тэрыторыі культурна-дэнтралагічнага цэнтра ў вёсцы Мосар, прыводзілі ў парадак  газоны і кветнікі. Прадстаўнікі гэтай сферы прыбіралі таксама тэрыторыю сквера Паэзіі і летняй рэзідэнцыі Вішнёвай каралевы. Значны аб’ём работ па добраўпарадкаванні гарадскога парка (пабелка дрэў, афарбоўка лавак, бардзюраў) выканалі работнікі УП ЖКГ Глыбоцкага раёна. Актыўна дапамагалі ім прадстаўнікі калектыву Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Глыбокае”. Працавалі усе з агеньчыкам, з прыўзнятым настроем.

субботник глубокое

Нагадаем, што палова сродкаў, заробленых на суботніку жыхарамі нашай краіны, застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў. Яны накіроўваюцца на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да лета, на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а таксама аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

субботник глубокое

Яшчэ 50 працэнтаў пералічваецца Міністэрству фінансаў. Гэтыя сродкі ў роўных долях накіроўваюцца Нацыянальнаму мастацкаму музею і Гомельскаму аблвыканкаму для рэканструкцыі брацкага пахавання на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.

субботник глубокое

субботник глубокое

субботник глубокое

субботник глубокое

субботник глубокое

субботник глубокое

субботник глубокое

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru