Старшыня Глыбоцкага райвыканкама віншуе жыхароў раёна з Вялікаднём.
Паважаныя жыхары Глыбоччыны, усе, хто адзначае заўтра Вялікдзень!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта прыміце сардэчныя віншаванні са святам Уваскрасення Хрыста!
Гэта свята сімвалізуе перамогу дабрыні над злом, сцвярджае хрысціянскую веру, якая з’яўляецца крыніцай высокіх духоўных каштоўнасцей, так неабходных сёння чалавецтву.
Свята Вялікадня дазваляе адчуць радасць жыцця, садзейнічае ўмацаванню згоды ў нашым грамадстве. Няма нічога важней, чым мір на роднай зямлі, шчасце і ўзаемаразуменне ў сем’ях. У велікодныя дні людзі імкнуцца з адкрытай душой працягнуць руку дапамогі ўсім, каму патрэбна ўвага і падтрымка.
Шчыра жадаю, каб свята Вялікадня напоўніла вашыя дамы святлом, цеплынёй і любоўю. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, радаснага вясновага настрою!
Са святам! Хрыстос уваскрос!
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі