“Дзе купіць маску глыбачаніну?”
На “гарачую лінію” раённай газеты патэлефанавала глыбачанка Ніна Кузьмінічна.
– Учора я аб’ехала ўсе гарадскія аптэкі – ні ў адной з іх няма ў продажы масак. Дзе яшчэ я магу іх купіць? – пытаецца жынчына.
Пашывам масак займаюцца работнікі камбіната бытавога абслугоўвання “Навінка” ў Глыбокім.
– Шыем мы іх з 1 красавіка па заказах арганізацый і ўстаноў горада, а таксама прадаём глыбачанам і жыхарам раёна ў індывідуальным парадку, – гаворыць галоўны бухгалтар прадпрыемства Людміла Гляд. – У ліку нашых заказчыкаў Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, Прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Глыбоцкім раёне і раённы аддзел статыстыкі, УАЗ “Глыбоцкая ЦРБ” і раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, ДРБУ-145 і ДЭУ-35, Глыбоцкі доследны лясгас, прыватнае прадпрыемства “Лагенар”, а таксама прадпрыемствы з суседніх раёнаў — Докшыцкае райспажыўтаварыства і УП “Брызант Рэсурс” з г.п. Шаркаўшчына. З 1 па 4 красавіка мы пашылі 1 тысячу 300 штук шматразовых масак коштам па 2 рублі за адзінку. Прыём заказаў працягваецца. Жыхарам горада і раёна маскі прадаём на месцы (вул. Энгельса,41) ва ўсе рабочыя дні тыдня. Звяртайцеся, дапаможам. Наконт заказаў можна звяртацца па тэлефоне: 2-20-04, – кажа Людміла Валер’еўна.