Па інфармацыі райсельгасхарча, на раніцу 27 сакавіка зерневыя і зернебабовыя былі пасеяны ва ўнітарных прадпрыемствах “Канстанцінаў Двор” (14%)”, “Мярэцкія” (13,1%%), “За Радзіму” (6,2%), у ААТ “Чарневічы”(1%). Першыя гектары аўса пасеялі ва ўнітарным прадпрыемстве “Галубічы”.
Гаспадаркі раёна вядуць уздым глебы пад сяўбу яравых, падсеў шматгадовых траў, вывозяць арганіку, накопліваюць мінеральныя угнаенні; некаторыя арганізацыі падкормліваюць азотнымі ўгнаеннямі сенакосы і шматгадовыя травы.
Больш за 20 маладых механізатараў з васьмі сельскагаспадарчых арганізацый прымаюць удзел у правядзенні сёлетніх веснавых палявых работ. На веснавых палявых работах заняты вядомыя ўжо ў раёне Дзмітрый Дундзер (“Каралі”), Міхаіл Раманюк (“Каралі”), Дзяніс Трацэўскі (“Канстанцінаў Двор”), Аляксандр Драгун (“Сельцы”), Дзяніс Ляшкевіч (“Сельцы”), Дзяніс Фёдараў (“Мярэцкія”), Руслан Казуль (“За Радзіму”).
Некаторыя ж механізатары ўпершыню прымуць удзел у пасяўной кампаніі. А першымі з маладых механізатараў-сейбітаў вывелі тэхніку на палі Ігар Туронак з унітарнага прадпрыемства “За Радзіму” і Дзяніс Фёдараў з унітарнага прадпрыемства “Мярэцкія”.
Другие новости Глубокого и Глубокского района читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»