Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуе з Днём абаронцаў Айчыны.
Паважаныя абаронцы Айчыны!
Ад iмя Глыбоцкага раённага выканаўчага камiтэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага – дзень адважных і моцных духам людзей, сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы.
Глыбокай павагі і ўдзячнасці заслугоўваюць усе тыя, хто мірнай працай і воінскай доблесцю ўмацоўвае моц і славу сваёй краіны.
Словы асаблівай ўдзячнасці выказваем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам за подзвіг і мужнасць, праяўленыя ў гады суровых выпрабаванняў. На вашых слаўных баявых традыцыях мы выхоўваем наша маладое пакаленне, якое, як і вы, з гонарам і годнасцю выконвае свой грамадзянскі абавязак па абароне міру і стабільнасці.
У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія ветэраны, абаронцы Айчыны, мірнага неба, здароўя, дабра, доўгіх гадоў жыцця, любові і клопату родных і блізкіх, міру і згоды ў кожнай сям’і.
А.М. Шубскі,
старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта,
Г.У. Унуковіч,
старшыня Глыбоцкага
раённага Савета дэпутатаў