Cмачная серада ў Глыбоцкім дзяржпрафліцэі.

– Запрашаем да нас на дранікі, – патэлефанавала ў рэдакцыю намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Глыбоцкага дзяржпрафліцэя Эла Ждановіч.
Звычайнае, здаецца, запрашэнне – навучальная ўстанова займаецца ж падрыхтоўкай прафесіянальных повараў. Толькі чамусьці месца сустрэчы Эла Мікалаеўна прызначыла ў інтэрнаце ліцэя…
– Нашаму майстру вытворчага навучання Таццяне Афанасьеўне Кургузавай прапанавалі весці кулінарны гурток, – тлумачыла намеснік дырэктара, пакуль падымаліся на чацвёрты паверх. – На яе ўмову – праводзіць заняткі ў інтэрнаце і толькі для хлопчыкаў – мы згадзіліся з задавальненнем. Гэта ж цудоўна, што спецыяліст будзе вучыць іх гатаваць, каб яны самі рабілі самыя звычайныя стравы. І хлопцы не на жарт узяліся за справу, нават булкі, сасіскі ў цесце навучыліся пячы! Кожную сераду збіраюцца. А якраз сёння пякуць дранікі!
Што яшчэ навучыліся гатаваць хлопцы з Глыбоцкага дзяржпрафліцэя, чытайце ў адным з нумароў раённай газеты.